25 мая па народным календары імяніны ў Германа, Дзяніса, Еўдакіі, Івана, Пятра, Сымона, Хведара, Піліпа. У старыя часы гэты дзень называлі Епіфан-чырвоны, альбо Рабінаўка, бо ў пачынала квітнець рабіна. Дзяўчаты апраналіся ў чырвонае і вадзілі карагоды вакол гэтага дрэва, прасілі зберагчы хаты ад пажараў і ліха.
На 25 мая ў нашых продкаў была такая прыкмета: "Калі на Епіфана раніца ў чырвоным кафтане – да сухога лета". Яшчэ людзі верылі, што калі на сажалках з'явілася лісце гарлачыкаў (куўшынак), то халадоў болей не будзе. А вось дахаты іх прыносіць забаранялася – іначай можа пасці скаціна.