22 мая па народным календары імяніны ў Акуліны, Васіля, Гаўрылы, Змітра, Восіпа, Мікалая, Сымона. Старыя людзі называлі гэты дзень Мікола Веснавы. "Да Міколы няма дабра ніколі" – казалі ў народзе, гэта значыць, што людзі не былі ўпэўны ў тым, якое будзе надвор'е. І толькі Мікола "надвор'е становіць", таму і зваўся ён яшчэ Цёплым. Веснавы Мікола лічыўся святам конюхаў. З гэтага дня трэба было таксама спяшацца стрыгчы авечак, пакуль яны не пачалі ліняць.
Былі такія прыкметы: калі стаіць туман, то будзе багаты ўраджай; калі ўмыцца сёння расой, то здароўе цэлы год будзе; нельга нічога стрыгчы і браць у рукі нажніцы, а таксама нельга было адмаўляць у просьбах.