20 мая па народным календары імяніны ў Акакія, Антона, Давіда, Івана, Восіпа, Міхала, Сымона, Сцяпана, Фадзея. Гэты дзень у народзе празвалі Купальніцай, бо ваду лічылі гаючай. На двор выстаўлялі вядро з вадой, спадзеючыся, што яна зараджаецца цудадзейнай сонечнай энергіяй. Гэтай вадой абліваліся, а таксама паілі коней.
Была такая прыкмета: калі ў гэты дзень ідзе дождж – гэта да цёплага верасня.