19 мая па народным календары імяніны ў Васіля, Дзяніса, Івана, Іларыёна, Іова, Марфы. Роснік – так гэты дзень называлі ў старыя часы. Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень зямля дае і траве, і зверу, і птушцы, і чалавеку выратаванне ад хвароб. Хворых абмывалі расой, таксама збіралі яе ў склянкі і пілі нашча.
Былі такія прыкметы: калі вельмі росна (шмат расы на траве), то будзе багаты ўраджай агуркоў; ясны дзень – таксама прыкмета добрага ўраджаю.