18 мая па народным календары імяніны ў Адрыяна, Ірыны, Арыны, Якава (Якуба). У даўнія часы гэта дзень людзі называлі Арына-расадніца. Лічылі, што надыходзіла пара высаджваць капусную расаду на грады. Належала гэтую працу выконваць толькі жанчынам. Сяляне расчышчалі пакосы ад хмызнякоў, паплавы – ад смецця. Казалі так: "На Арыну худая трава з раллі прэч".
У гэты дзень былі такія прыкметы: доўга ідзе дождж – надвор'е сапсуецца на некалькі дзён; птушкі не спяваюць – хутка будзе непагадзь.