17 мая па народным календары імяніны ў Яна (Івана), Ісака, Кірыла, Клімента, Лявона (Лявонція), Марыі, Мікіты, Нічыпара, Мікалая, Пелагеі (Палагеі). У гэты дзень секлі клён, бярозу ці ліпу, каб нарыхтаваць сыравіну для вырабу лыжак. Са старажытных часоў менавіта яны былі сімвалам заможнасці і сытасці. Сачылі 17 мая за чаромхай. Калі на ёй ужо з'явіліся кветкі, то сеяць пшаніцу позна – ураджай не збярэш.
Былі яшчэ такія прыкметы: калі жоравы гняздзяцца высока, хлеб будзе расці ў нізінах; калі раніца была няроснай, то надвор'е хутка пераменіцца; калі чуваць, што кувае зязюля, то хутка надвор'е стане лепей.