16 мая па народным календары імяніны ў Вікенція, Мікалая, Паўла, Пятра, Цімафея, Ульяны, Феодосіі (Хвядоссі). Казалі, што з гэтага дня ў кароў малако дадаецца. Таксама 16 мая гаючай сілай надзялялі крапіву. Людзі варылі з яе суп, а таксама білі адно аднаго крапівой, каб увесь год быць абароненымі ад хвароб.
Былі такія прыкметы: яснае надвор'е ў гэты дзень – агуркоў шмат збярэш; калі раніцай вельмі суха, то хутка будзе дождж; калі чаромха буяе, то лета будзе дажджлівым.