15 мая па народным календары імяніны ў Апанаса (Афанасія), Барыса, Глеба, Зоі, Міхаіла, Рамана, Давыда (Давіда). Гэты дзень быў значным святам у нашых продкаў. Асабліва шанаваліся крыніцы, якія лічыліся гаючымі, а таксама сабраны і высушаны ў гэты дзень збор маладога лісця бярозы. У розных мясцовасцях у гэты дзень неабходна было сеяць дзе бульбу, дзе бабы, дзе цыбулю.
Былі такія прыкметы: калі пяюць салаўі, то сапраўднае летняе надвор'е ўжо хутка; калі салаўі заспявалі раней за зязюль, то лета будзе ўдалым. Лічылася, што сёння лепей не хадзіць на рыбалку і не пазычаць грошы.