пан, 5.06.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 14 мая

14.05.2022 – 09:38 | 381

14 мая па народным календары імяніны ў Герасіма, Аўхіма, Ігната, Макара, Ніны, Тамары. Раней гэты дзень называлі Ерамей-запрагальнік. У гэты дзень па ранняй расе ішлі на пасеў, каня запрагалі, усёй талакой спяшаліся сеяць. Дзень пачатку ворыва ў вёсцы быў урачыстым. Апраналіся ва ўсё чыстае, правяралі саху і коней.

Прыкмецілі: калі да Ерамея яловыя пупышкі распускаюцца рана і хутка, то марудзіць з пасевам нельга. Дождж і вецер у гэты дзень абяцаюць суровую і халодную зіму: "На Ерамея непагадзь – усю зіму мучыцца будзеш". Таксама людзі лічылі, што якое сёння надвор'е, такое будзе падчас уборкі ўраджаю.