13 мая па народным календары імяніны ў Васіля, Ахрэма, Ігната, Клімента, Максіма, Мікіты, Якуба (Якава). Якаў-цёплы – так звалі гэты дзень у ранейшыя часы. Усякае сватаўство з гэтага дня спынялася – не час вяселлі гуляць. Хлопцы толькі выглядвалі сабе нявест на гулях. Па ўсіх старадаўніх прыкметах у далёкую дарогу ў гэты дзень не выязджалі. Таксама нашы продкі прыкмецілі, што 13 мая шанцуе рыбакам.
13 мая ў старыя часы былі такія прыкметы: калі ноч цёплая і зорная – быць багатаму ўраджаю; калі ўсход сонца вельмі ясны, то лета будзе спякотным.