12 мая па народным календары імяніны ў Арсеня, Арцёма, Васіля, Івана, Фядота, Хамы. Лічыўся днём народных лекараў. Верылі, што ўсе загаворы будуць дзейснымі. У гэты дзень звычайна рыхтавалі травяныя настоі. Хворых адпойвалі крапівой і трыпутнікам.
У некаторым мясцінах верылі, што ў гэты дзень нельга пачынаць працу ў полі, пакуль не памолішся. Таксама лічылася, што калі сёння ў поўдзень падставіць твар да ветру, то цэлы год здароўе будзе.