11 мая па народным календары імяніны ў Ганны, Віталя, Кірыла і Максіма. Раней гэты дзень называлі Максім-бярозавік. У старыя часы менавіта сёння людзі актыўна збіралі і назапашвалі бярозавік. Здаўна лічылася, што гэты сок наталяе смагу, карысны для здароўя і лечыць многія хваробы.
Нашы продкі лічылі, што цёплы вецер у гэты дзень прыносіць здароўе, таму старыя людзі выбіраліся з хат, каб пасядзець на прызбе. Была прыкмета: цёплая і зорная ноч – да добрага ўраджаю.