8 мая па народным календары імяніны ў Васіля, Марыі, Марка, Марфы, Сяргея, Тамары. Раней гэты дзень называлі Марк-ключнік. У гэты дзень у вёсках чакалі прылёту пявучых птушак. Тыя агароднікі, што не паспелі зрабіць для іх домікі, спяшаліся паправіць справу. "Дождж на святога Марка – дык зямля, як скварка".
У нашых продкаў былі такія прыкметы: калі сёння ідуць праліўныя дажджы, то ўраджай хлеба будзе добры; высокая вясёлка на небе – да добрага надвор'я.