сер, 7.06.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 6 мая

06.05.2022 – 09:25 | 394

6 мая па народным календары імяніны ў Аляксандра, Анатоля, Валерыя, Валерыі, Георгія, Ягора, Івана, Юрыя. У гэты дзень адзначалі старажытнае свята ў гонар Юр'я – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. Сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае палеткі. З Юр'ем звязваўся і першы выпас жывёлы, таму гэта яшчэ свята пастухоў.

Былі такія прыкметы: калі на Юр'я дождж – у быдла будзе лёгкі год; ясная раніца на Юр'я – да ранняй сяўбы. Лічылася, што раса ў гэты дзень гаючая (цалебная), ёю мыліся, па роснай траве хадзілі басанож.