3 мая па народным календары імяніны ў Аляксандра, Гаўрылы, Рыгора, Мікалая, Хведара. Радавыя могілкі – так называлі гэты дзень у некаторых мясцінах у даўнейшыя часы. Раней кожны род меў свой прыстанак, дзе хаваў сваіх сваякоў-нябожчыкаў. Такая зямля называлася радавымі могілкамі.
Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень зямля адчыняецца і душы продкаў ляцяць да радавых гнёздаў, наведваюць блізкіх. Таму абавязкова накрывалі сытны стол, каб паказаць, што род жыве добра і светла.