30 красавіка па народным календары імяніны ў Адрыяна, Аляксандра, Зосіма, Ахрэма, Яна, Міхала, Сымона, Хведара. Засіма-пасека – так называлі гэты дзень у даўнія часы. Нашы продкі ў гэты дзень расстаўлялі вуллі. У старыя часы ў некаторых мясцінах была такая прыкмета: калі ў апошні дзень красавіка сонца ўзыдзе ясна – будзе сухое лета, а калі праз хмары пакажацца – дажджлівае.
Яшчэ прыкметы: калі дзьмухаўцы ўжо расцвілі – лета будзе кароткім; на які хлеб паляціць пчала, той добра ўродзіць.