29 красавіка па народным календары імяніны ў Цімоха, Паўла, Міхала, Леаніда, Нікі, Ірыны, Галіны, Васілісы, Арыны. Гэты дзень нашы продкі называлі Расадніца, Ваданоска. У даўнейшыя часы 29 красавіка жанчыны рыхтавалі насенне, саджалі капусту ды агуркі на расаду. Нашы продкі казалі так: "На Ірыну добра сеяць капусту". У гэты дзень у некаторых мясцінах знарок вадой аблівалі адзін аднаго пад смех і жарты – у гэтым, бывала, удзельнічала ўсё паселішча.
У некаторых мясцінах былі такія прыкметы: калі вецер дзьме з Захаду, то будзе вільготнае надвор'е; калі на небе яркая вясёлка – надвор'е сапсуецца.