28 красавіка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Анастасіі, Андрэя, Арыстарха, Васілісы, Віктара, Кандрата, Леаніда, Лук'яна, Савы, Севасцяна, Трахіма, Хведара. У старыя часы гэты дзень называлі Пудаў дзень, або дзень пчаляроў. Нашы продкі лічылі, што ўжо надышла пара даставаць пчол з пчалярнікаў, свірнаў, клецяў, якія на зіму былі добра ўцеплены, пракладзеныя мохам, каб там яны перазімавалі ў цеплыні і сытасці. Казалі: "На святога Пуда даставай пчол з-пад спуда".
Былі такія прыкметы: калі на Пуда птушкі гуляюцца – надвор'е будзе цёплым і сонечным; чырвоны ўсход сонца ў гэты дзень быў прадвеснікам моцных ветраў.