25 красавіка па народным календары імяніны ў Васіля, Давіда, Івана, Марыі, Марфы, Сяргея. Людзі заўважылі, што ў гэты дзень сонца прыпякае, таму казалі: "Зямля, як у лазні парыцца". Паляўнічыя ведалі, што 25 красавіка дакладна выходзяць з бярлог мядзведзі. Таксама ў гэты час можна было ўжо паляваць на зайцоў.
У старыя часы былі такія прыкметы: калі дзень ветраны, то лета будзе халодным, калі цёпла і суха – год будзе ўраджайным; калі ідзе дождж, то такое надвор'е будзе і ў пачатку траўня (мая).