22 красавіка па народным календары імяніны ў Вадзіма, Гаўрылы, Марфы. Даўней гэты дзень лічыўся часам адмыкання крыніц і ключоў. Спрадвеку ў гэты дзень усякае сямейства хадзіла наведваць сваю крыніцу, каб пачысціць яе, адамкнуць, вызваліць ад галінак і леташняга лісця. Пачысціўшы, бралі ключавую ваду, мыліся і пілі яе на здароўе.
У гэты дзень былі прыкметы, звязаныя з вадой: калі яна ў крыніцах празрыстая, то жыццё будзе доўгім і шчаслівым; калі яна бурліць і пеніцца – чакайце хвароб і непрыемнасцяў.