21 красавіка па народным календары імяніны ў Івана, Марыі, Радзівона, Сяргея. Раней людзі называлі гэты дзень Радзівон-крыгалом. Сачылі за тым, каб у гэты дзень ніхто не "трывожыў зямлю": не араў, не сеяў, не будаваў платы. У адным са старадаўніх павер'яў гаворыцца, што ў гэты дзень сонца сустракаецца з месяцам. Добрая сустрэча выяўлялася ясным сонцам і светлым днём, дрэнная – хмурнай, туманнай раніцай, пахмурным днём.
Галоўная прыкмета на сёння: "Светлы Радзівонаў дзень – добрае лета будзе, пахмурны – чакай кепскага лета".