18 красавіка па народным календары імяніны ў Аляксея, Георгія, Марка, Мікалая, Платона, Сымона, Фядула. Гэты дзень у нашых продкаў называлі Фядул-цёплы. З гэтага дня пачыналася вясновае цяпло, якое перамяжоўвалася з непагаддзю. "Прыйшоў Фядул – цёплы вецер падзьмуў, вокны адчыніў, хату без дроў нацяпліў".
Была прыкмета: дзень цёплы і бязветраны, а ноччу становіцца халаднавата – чакай устойлівага добрага надвор'я; з'явіліся насякомыя – халодна ўжо не будзе. Старыя людзі верылі: пасля Фядула маразоў ужо не будзе.