17 красавіка па народным календары імяніны ў Адрыяна, Веніяміна, Георгія, Яна, Восіпа, Марыі, Мікіты, Мікалая, Хведара. У гэты дзень у даўнія часы была традыцыя "агледзін алешыны". Нашы продкі прыносілі ў хату некалькі галінак алешыны, якія былі неабходныя пры пошуку месца для капання новай студні.
У даўнія часы былі такія прыкметы: калі прыляцелі жоравы – год паварочваецца на лета; шмат каткоў – на алешыне будзе добры ўраджай аўса; цёпла і суха – будзе добры ўраджай садавіны.