16 красавіка па народным календары імяніны ў Мікіты, Марціна, Феадосія. Па народных павер'ях у гэты дзень прачынаецца вадзянік. Лічылі, што ён гаспадарыць над усімі рыбамі, таму для ўдалага ўлову мужыкі ўначы павінны былі "пачаставаць" вадзяніка, залагодзіць яго.
Былі такія прыкметы: калі вецер па абедзе, то лета будзе ўраджайным, але дажджлівым; калі цэлы дзень ідзе дождж, то рыбалка ў бліжэйшыя дні будзе няўдалай.