13 красавіка па народным календары імяніны ў Ганны, Веніяміна, Івана, Інакенція, Восіпа, Іпація. У гэты дзень нашы продкі ўшаноўвалі вогнішча, успамінаючы з падзякай і любоўю сваіх продкаў, якія здолелі знайсці і абжыць месца свайго пражывання. На хлебную ніву або на грады выносілі з печы падпаленыя галавешкі, вуглі, разводзілі агонь, праз які гаспадар роду пранасіў сохі і бароны.
У старыя часы былі такія прыкметы: калі па сінім небе плывуць аблокі, то надвор'е будзе бязветраным; калі з раніцы стаіць туман, то ўвесь дзень будзе пахмурным.