суб, 30.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 12 красавіка

12.04.2022 – 09:18 | 559

12 красавіка па народным календары імяніны ў Захара ды Івана (Яна). У старыя часы людзі называлі гэты дзень Ян Лесвічнік. У гэты дзень раней пяклі лесвічкі – абрадавае печыва. Спачатку з цеста рабілі дзве жэрдачкі, клалі іх адна супраць другой, а затым ляпілі ашэсткі, якімі жэрдкі злучалі. Ашэсткаў у кожнай лесвічцы было дванаццаць – па колькасці месяцаў у годзе. Кожнаму сямейніку – свая лесвічка, якую выпякалі, каб чалавек меў моцнае здароўе.

Молодая зеленая травка.

У некаторых мясцінах па тым печыве варажылі: якая прыступка болей за ўсё абгарэла, той месяц будзе самым няўдалым. Былі такія прыкметы: калі гусі ляцяць нізка, то ў бліжэйшы час будзе мала дажджоў; калі ўжо зацвілі дзьмухаўцы, лета будзе кароткім, а восень ранняй і халоднай.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email