11 красавіка па народным календары імяніны ў Івана, Ісакія, Кірылы, Карніла, Марка, Міхаіла, Піліпа. Па традыцыі гэты дзень называўся Бярэшчанне. Сёння працавалі з бяростай. У гэты дзень "слухалі бярозу" – прыкладвалі вуха да дрэва і прыслухоўваліся да руху соку. У старыя часы лічылі, што менавіт з гэтага дня можна было піць і нарыхтоўваць бярозавік. Бярозу лічылі дрэвам, якое прыносіць поспех, дабрабыт, здароўе і шчасце.
Раней былі такія прыкметы: калі сарокі звілі гнёзды на дрэвах нізка, лета будзе грымотным; лея (ливень) у гэты дзень – да добрага ўраджаю.