9 красавіка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Яфрэма, Івана, Макара, Матроны, Паўла. Нашы продкі называлі гэты дзень Матрона-паўрэпніца. Доўгія стагоддзі рэпа была адным з асноўных прадуктаў харчавання беларускага селяніна. Без рэпы таксама не абыходзілася ні адно свята. Таму ў календары быў дзень у гонар гэтай расліны. У гэты час бабулькі садзіліся каля акенцаў і адбіралі насенне рэпы для пасеву.
Былі такія прыкметы на сёння: калі ў гэты дзень ломіць цела – надвор'е будзе кепскім; калі птушкі раскрычацца вечарам – надвор'е будзе ясным; птушкі лётаюць нізка – вясеннія дні будуць сухімі.