8 красавіка па народным календары імяніны ў Аўрама, Алы, Ганны, Васіля, Гаўрылы Ларысы, Праскоўі, Сцяпана. У гэты дзень жанчыны заканчвалі прадзіва, а тым, якія яшчэ працягвалі гэту справу, казалі: "Не пойдзе". Лічылася, што ўсё, што зроблена ў гэты дзень, атрымаецца непрыгожым.
Нашы продкі верылі: якое надвор'е 8 красавіка, такое яно будзе 8 кастрычніка; калі чаромха да гэтага дня зацвіце, можна саджаць раннюю бульбу.