7 красавіка па народным календары імяніны ў Савы і Ціхана. Дабравешчанне, Звеставанне. Гэты дзень лічыўся святам прылёту буслоў, якія ўвасабляюць продкаў. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. На Звеставанне было многа павер'яў: нельга было гарадзіць плот, убіваць у зямлю колле, не пачыналі сеў, не выганялі першы раз кароў. У гэты дзень "дзеўка касу не пляце, птушка кубла не ўе".
У нашых продках былі такія прыкметы: калі на Дабравешчанне замаразкі – будзе добры ўраджай; калі ідзе дождж, то лета будзе засушлівым; якое надвор'е сёння, такое будзе на Вялікдзень.