6 красавіка па народным календары імяніны ва Уладзіміра, Захара, Марціна, Пятра, Сцяпана, Якава. Сёння ў нашых продкаў была Камаедзіца – старажытнае татэмнае свята пакланення мядзведзю. У гэты дзень нашы продкі рыхтавалі, як яны лічылі, любімыя стравы гэтай жывёлы: сушаны рэпнік, кісель з аўса, гарохавую кашу ў выглядзе камоў (адсюль і назва свята). Пасля ўрачыстага абеду і старыя, і малыя клаліся, але не спалі, а павольна, крэкчучы, пераварочваліся з боку на бок, каб аблегчыць мядзведзю ўставанне з зімовай бярлогі.
Сяляне займаліся прыборкай двароў, палілі вогнішчы, каб прагнаць нячыстую сілу. Былі такія прыкметы: калі ноч цёплая, вясна таксама будзе цёплай; калі надвор'е дажджлівае, то год будзе лёгкі для хатняй жывёлы.