пят, 19.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 4 красавіка

04.04.2022 – 09:30 | 502

4 красавіка па народным календары імяніны ў Васіля, Васілісы, Дар'і, Ісака, Паліны, Таісы. Гэты дзень лічыўся пачаткам сапраўднай вясны. Быў звычай раніцай назіраць за сонцам і па ягоным стане прадказваць ураджай і надвор'е будучага года. Калі пры ўзыходзе сонца бачныя на небе чырвоныя колы, то год абяцае ўрадлівасць. Пяклі ў гэты дзень калачы, бо яны падобныя на сонечныя кругі.

Рыжий усатый кот.

Іншыя прыкметы на сёння: шмат аблокаў на небе – цяпло прыйдзе вельмі хутка і будуць дажджы; снег растаў з паўночнага боку мурашніка – лета будзе вельмі спякотным.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email