3 красавіка па народным календары імяніны ва Уладзіміра, Кірыла, Серафіма, Хамы, Якуба. Раней верылі, што ў гэты час да дамоў людзей набліжаецца ліхаманка. У народзе абаронай ад усялякіх вясновых пошасцяў і прастудаў лічыліся вуглі ды пячны попел, таму іх збіралі, загортвалі ў тканіну і прыкладвалі да хворага месца.
Старыя людзі верылі, што 3 красавіка нельга было глядзець на неба, каб не ўбачыць знічку (падающую звезду), а вось глядзець у калодзеж у гэты дзень лічылася добрым – будуць удача і грошы. Некаторыя верылі, што сёння трэба насіць вопратку навыварат, каб не хварэць. Была прыкмета: калі з бярозы моцна цячэ сок, то лета будзе дажджлівым.