2 красавіка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Васіля, Віктара, Вісарыёна, Германа, Іван, Клаўдзіі, Максіма, Марыі, Мірона, Мікіты, Праскоўі, Святланы, Севасцяна, Сяргея, Ульяны. Старыя людзі называлі гэты дзень Калодзежніца. Нашы продкі адзначалі, што вада, узятая ў гэты дзень са студні, валодае незвычайнай сілай. Таму людзі пілі ў гэты дзень калодзежную вадзіцу, абмываліся ёю і акраплялі агарод. "Вадой са студні на Калодзежніцу абмыйся, а пасля ўжо ворагаў сваіх не бойся".
Таксама ў некаторыя мясцінах людзі апраналі на сябе вопратку з ільну, а дзяўчаты вывешвалі на платах ільняныя ручнікі, каб прывабіць жаніхоў.