31 сакавіка па народным календары імяніны ў Рыгора, Данілы, Змітра, Кірыла, Наталлі, Трахіма. Старыя людзі лічылі, што ў апошні дзень сакавіка бруд прыліпае да адзежы тых людзей, чые намеры не досыць чыстыя. Лічылася, што надвор'е ў гэты дзень непрадказальнае – пасля вясенняй адлігі маглі ўдарыць маразы, хоць і невялікія.
Нашы продкі верылі, што ў гэты дзень непажадана выязджаць з дому, нельга хадзіць у госці, бо можна згубіць сваю ўдачу. Таксама лічылі, што калі 31 сакавіка зацвіце падбел (мать-и-мачеха), то вельмі хутка стане цёпла.