30 сакавіка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Віктара, Гаўрылы, Макара і Паўла. Нашы продкі называлі лічылі гэты дзень днём рыбака. Трэба было напрасці нітак і сплесці з іх сетку, існавала перакананне, што такая прылада будзе лавіць шмат рыбы.
Аляксей лічыцца цёплым днём і з ім звязана нямала народных прыкмет. "На Ляксея вол павінен з лужы напіцца". "На Аляксея лёд такі слабы, што і рыба хвастом разаб'е". У гэты дзень пілі святочнае пітво – мядова-бярозавы адвар. Чакалі таксама прылёту жураўлёў ці буслоў.