29 сакавіка па народным календары імяніны ў Савіна, Аляксандра, Дзяніса, Емяльяна, Івана, Паўла, Рамана, Трафіма, Юліяна. Раней у гэты дзень пачыналі рыхтаваць вазы, таму што "прыйшла пара каню цягнуць воз са двара". Казалі: "На Савіна санкі пакінь, калёсы пасунь".
Нашы продкі прыкмецілі: калі ў гэты дзень цёпла, то і вясна ўся будзе цёплай; калі сёння снег растае хутка, а па дарогах бягуць ручаі, то лета будзе дажджлівым; калі вады шмат і яна цячэ павольна, то год будзе неўраджайным.