нядзеля, 26.03.2023
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info вFacebook Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 28 сакавіка

28.03.2022 – 10:18 | 639

28 сакавіка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Дзяніса, Міхаіла, Цімафея. Па-старадаўняму гэты дзень завецца ляснічым. Нашы продкі жылі ў адзінстве з лесам, з яго жывёламі. "Да лесу – з мірам, і лес – з дабрынёй". Народжанаму ў гэты дзень прадракалі быць надзейным лесніком з моцным, як у звера, слыхам. На Аляксандра, лічылі старыя людзі, прылятаюць першыя чайкі.

Даўней 28 сакавіка былі такія прыкметы: калі чайкі купаюцца, будзе халодна; калі вераб'і расчырыкаліся – пацяплее.