27 сакавіка па народным календары імяніны ў Венядзікта, Міхаіла, Расціслава. Раней гэты дзень называлі Хведар-жывёлавод. Раней гаспадары ў гэты дзень выводзілі жывёлу ў двор, чысцілі яе, ветрылі хлявы, выкідвалі гной. "Бяры венік – ідзі да цяляці. Бяры дзяркач – каровін бок паскрабі!" Таксама спяшаліся звезці ў двор рэшту сена і саломы, якія захоўваліся з летняй пары ў стагах.
Нашы продкі лічылі, што мароз у гэты дзень азначае, што халодна будзе цэлы тыдзень; грыміць гром – год будзе ўраджайны. Некаторыя лічылі, што сёння нельга глядзецца ў люстэрка, а таксама калоць дровы.