24 сакавіка Георгій, Іван, Ян, Яўхім, Ягор, Васіль, Сабіна. Нашы продкі называлі гэты дзень Зара-зязюля. Верылі, што сёння можна ўбачыць, як зара гарыць, зязюляй па галінках дрэў лётае. Народжанаму 24 сакавіка выпадае быць моцным, напорыстым, жыццё яго – зарой гарыць, ён сваімі планамі жыве.
Нашы продкі лічылі, што з гэтага дня пачынаецца рух бярозавіка. У гэты дзень пачыналі працаваць у садзе.