20 сакавіка па народным календары імяніны ў Васіля, Яўгена, Паўла, Емяльяна, Ганны, Антаніны, Ахрэма, Лаўрэнція, Марыі, Матроны, Надзеі, Нестара, Мікалая, Ніла. З Васіля вясна ідзе – лічылі нашы продкі. У старыя часы з гэтага дня пачынала актыўна раставаць снег. Але маразы яшчэ маглі вярнуцца, таму людзі казалі так: "З дахаў капае, а за нос цапае".
Былі такія прыкметы: калі прыляцелі 20 сакавіка практычна ўсе птушкі – чакай багатага ўраджаю хлеба; калі ў гэты дзень раптам будзе мароз, то наперадзе яшчэ 40 маразоў; калі дзень пахмурны, то ў бліжэйшыя дні ізноў пахаладае.