19 сакавіка па народным календары імяніны ў Кастуся, Дар'і, Хведара, Аркадзя, Максіма, Алены, Марфы, Юбіяна. Нашы продкі называлі гэты дзень Кастусёвы кругі, або Дар'я Брудныя Палонкі. "На Дар'ю палонкі каламуцяцца". У гэты дзень бабы і мужыкі абыходзілі студні кругамі, каб калодзежная вада была салодкая і чыстая і дапамагала ад усіх хвароб. З гэтага дня пачыналі бяліць палотны.
З 19 сакавіка чакаўся прылёт буслоў. Нашы продкі прыкмецілі: "Калі вясновая вада на Дар'ю ідзе з шумам – трава добрая будзе, а калі ціха – дрэнная".