17 сакавіка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Васіля, Вячеслава, Георгія, Герасіма, Рыгора, Данілы, Паўла, Ульяны, Якуба. Даўней гэты дзень называлі Герасім гракоўнік – дзень прылёту гракоў. Нашы продкі сёння пяклі хлябы ў выглядзе птушак.
Былі такія прыкметы: гракі сядзяць ужо ў гнёздах – на добрую вясну, калі зусім іх не відаць – вясна будзе халодная; гракі крычаць – будзе дождж.