16 сакавіка па народным календары імяніны ў Марфы, Міхаіла, Севасцяна. У нашых продкаў быў такі абрад: сяляне праходзілі поле крыж-накрыж. Гэтым яны нагадвалі сонцу, што няма калі адпачываць, трэба, маўляў, адталай вадой поле паіць. Народжаны ў гэты дзень славіўся знаўцам шляхоў – яго са шляху не звярнуць, у цёмным лесе яму не заблукаць.
У сакавіку, 16 дня, калі певень крычыць звонка і задзірыста, значыць, лета будзе цёплым.