13 сакавіка па народным календары імяніны ў Арсеня, Васіля, Івана, Кіры, Марына, Нестара, Мікалая, Сяргея. Раней лічылася, што менавіта ў гэты дзень заўсёды бывае адліга. "На Васіля-капельніка са стрэх капае". Прасці лён і пяньку нельга таму, што, маўляў, можна "адслініць замураваную зіму", у выніку чаго зноў надыдуць халады.
У нашых продкаў была такая прыкмета: калі сабака доўга адмаўлялася ад ежы ці была млявай, а ў гэты дзень аджыла, значыць, адчувае, што хутка будзе цёпла.