11 сакавіка па народным календары імяніны ў Ганны, Івана, Мікалая, Пятра, Парфірыя, Севасцяна, Сяргея. У даўнейшыя часы людзі ў гэты дзень аналізавалі прыродныя з'явы і спрабавалі прадказаць надвор'е на бліжэйшы час. Таксама хадзілі на рыбалку, разлічваючы на добры клёў. Лічылася, што яшчэ не час спяшацца пачынаць палявыя працы – могуць ударыць маразы.
Раней былі такія прыкметы на 11 сакавіка: куры капаюць снег – да пацяплення, а рыпанне дзвярэй і завесаў – да непагадзі.