5 сакавіка па народным календары імяніны ў Льва, Агафона, Карніла, Васіля, Давіда, Дзяніса, Івана, Ігната, Мікалая, Пахома, Пімена, Сава, Сяргея, Сідара, Ціта, Ціхана, Фёдара, Піліпа, Фамы, Яраслава. У даўнія часы бабулі пяклі ў гэты дзень абрадавае печыва, якое называлася какуркі (гэта круглыя калабкі на сметанковым масле). Калі ў гэты дзень сяляне спрабавалі ўзяць у каваля агонь з горна, то каваль ні агню, ні вуголляў з кузні не даваў, каб кузня не астыла.
Былі такія прыкметы раней: калі гракі і галкі спачатку высока ўзлятаюць, а затым стралой спускаюцца да зямлі, значыць, яшчэ быць снегу.