4 сакавіка па народным календары імяніны ў Архіпа, Змітра, Яўгена, Макара, Максіма, Мікіты, Фёдара, Фядота, Філімона. Нашы продкі верылі, калі хто захварэе ў гэты дзень, то хвароба будзе доўгай і цяжкай. Лічылася, што 4 сакавіка патрэбна дзяліцца хлебам з суседзямі, з сіротамі і ўдовамі: "не будзь госцю скупы, а будзь яму рады".
Даўней была такая прыкмета: калі ў гэты дзень было сонечнае надвор'е, старыя выходзілі на прызбу, грэліся на сонейку, смешныя гісторыі ды казкі ўспаміналі.