2 сакавіка па народным календары імяніны ў Марыі, Міхаіла, Мікалая, Паўла, Парфірыя, Рамана, Фёдара, Феадосія. Продкі казалі, што ў гэты дзень Ярыла з сахой-бараной ходзіць. Таму саху і барану ў двор выцягвалі, каб праверыць, ці гатовыя яны да веснавога прыпару. Казалі, што народжаны ў гэты дзень не сядзеў склаўшы рукі, ён добра ведаў, як трымацца за сошку, як за бараной хадзіць.
2 сакавіка ў даўнейшыя часы людзі асабліва назіралі за небам: калі аблокі плывуць хутка і высока, значыць, будзе добрае надвор'е.