28 лютага па народным календары імяніны ў Аляксея, Івана, Міхаіла, Мікалая, Паўла, Пятра, Сымона, Соф'і. Нашы продкі заўважылі, што ў гэты дзень заўсёды бывала адліга.
Існавала такая прыкмета: шмат вады на дарогах – чакай добрага сенакосу. Сяляне чакалі павелічэння статкаў коз і авечак.